You are viewing the community
game_elections
Горад Ліцічы:
Насельніцтва, якое галасуе: 50 000
узрост: 18-25 26-37 38-55 56-…
%: 20 25 30 25
У горадзе ёсьць:
1. 3 школы (1 беларуская, 2 расейскіх)
Музычная школа
Педагагічная вучэльня
Будаўнічы тэхнікум
2. Абутковая фабрыка
Агра камбінат
Будаўнічы трэст
Малочны завод
Металаапрацоўваючы завод
Харчовы і рэчавы рынак
3. 2 кінатэатры
Дом культуры
4. Мясцовая раённая газэта
Газэта бескаштоўных аб’яваў
Мясцовае радыё
Для таго, каб пачаць гуляць, трэба:
1. Зарэгістравацца ў кам'юніці.
2. Атрымаць рэгістрацыю ад мадэратара.
3. Пакінуць у камэнтарох заяўку на ўдзел.
4. Пасьля атрыманьня афіцыйнага статусу ў гульне, Вы атрымаеце магчымасьць рабіць запісы вашых дзеяньняў у кам'юніці.
Далей, у залежнасьці ад абставін, якія вызначаюцца
Вядучым, посьціць Вашыя дзеяньні.
Колькасьць удзельнікаў абмежавана, таму не сьпім! Інакш прыйдзецца быць звычайным назіральнікам, і прыняць удзел здолееце толькі ў наступны раз. Посьпехаў!
Думаю, амаль усе сустракаліся з такой рэччу, як кампутаровыя гульні - сімулятары нейкай дзейнасьці. Вось і ў мяне зараз бзік - хачу зрабіць сімулятар выбараў. але пакуль няма абалонкі, а ідэю пратэсьціць хочацца, вось і зьявілася ідэя - а можа пайграцца ў тэкставым выглядзе, а ролю кампутара (альбо Майстра, па тэрміналёгіі афлайнавых гульняў) адыграю я?
Адзін віртуальны дзень можна расцягнуць на 2-3 дні: пн-аў, ср-чц, пт-нд.
На працягу гэтага віртуальнага дню у форуме ці паведамленьнямі да мяне гуляючыя робяць нейкія дзеі з тых, якія дазволеныя правіламі. Я буду іх пералічваць на пачатку кожнага дню.
Першыя выбары адбываюцца ў горадзе... ню напрыклад Лецічы. Гэта невялікае мястэчка, раённы цэнтар у якім могуць прагаласаваць 50 000 асобаў.
У выбарах удзельнічаюць 4 кандыдаты, якія могуць пайсьці на выбары як:
1. Уладны кандыдат
2. Крымінальны кандыдат
3. Кандыдат-Бізнэсовец
4. Дэмакратычны кандыдат
На пачатку вы малавядомы малады палітык.
Вашыя характарыстыкі:
Вядомасьць – 5%.
Аўтарытэт – 50%.
Электарат – 0%.
Фінансы – 200 таляраў.
Вядомасьць – колькасьць выбарцаў, якія вас ведаюць. Электарат ня можа быць большы за вядомасьць.
Аўтарытэт які меншы 50% кожны дзень зьмяншае ваш электарат, які большы 50% - зьвялічвае.
Электарат - % выбарцаў, якія зьбіраюцца за вас галасаваць.
Фінансы – вашыя грошы.
Каб перамагчы, вы павінны набраць максымальную колькасьць галасоў электарату да дня выбараў.